Байдэн аб дапамозе Украіне: Хочам, каб полымя свабоды гарэла ярка, наколькі гэта магчыма
5- 25.01.2023, 21:32
- 3,296

ЗША будуць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца.
Злучаныя Штаты будуць дапамагаць абараняць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца. Бо ўся справа ў абароне свабоды ўсяго свету.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
«Як я казаў прэзідэнту Зяленскаму, мы будзем дапамагаць абараняць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца. Амерыка будзе працягваць дапамагаць Украіне, уся справа ў абароне свабоды ўсяго свету. Бо мы хочам жыць у такім свеце, каб нашыя дзеці жылі ў вольным свеце. Для гэтага трэба дапамагчы Украіне абараніць сябе перад гэтай пагрозай. Мы хочам, каб полымя свабоды гарэла так яскрава, як толькі магчыма», - заявіў ён.