У Запарожскай вобласці заўважылі вайскоўцаў з шаўронамі «віцебскага падраздзялення»
87- 26.01.2023, 17:26
- 58,038

Мэр Мелітопаля заявіў, што гэта беларускія жаўнеры.
Мэр акупаванага Мелітопаля Іван Фёдараў сцвярджае, што ў Запарожскую вобласць Украіны перакінулі беларускіх вайскоўцаў.
Аб гэтым піша «РІА Мелітопаль».
«Чарговая хваля расейскіх жаўнераў заехала і ўчора і сёння заязджаюць беларускія жаўнеры. Яны могуць лічыцца ў нейкай прыватнай вайсковай кампаніі, напрыклад, «Вагнера». Мы не ведаем, як яны будуць прыкрываць свой удзел у гэтай вайне супраць Украіны. Магчыма, яны скажуць, што гэта не рэгулярныя войскі Беларусі. Але па факце гэта беларусы», - заявіў ён.
Іван Фёдараў адзначыў, што ў іх былі шаўроны «віцебскага падраздзялення».
Варта адзначыць, у Расеі таксама існуе 38-я асобная гвардзейская мотастралковая Віцебская брыгада. На яе шаўронах ёсць надпіс «Віцебская».
