11 траўня 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ збілі расейскі Мі-24 на Бахмуцкім кірунку

2
УСУ збілі расейскі Мі-24 на Бахмуцкім кірунку

Яшчэ адзін пашкодзілі.

Украінскія абаронцы 26 студзеня знішчылі варожы верталёт Мі-24 у Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Адзначаецца, што лятальны апарат ворага збілі харкаўскія нацгвардзейцы на Бахмуцкім кірунку з дапамогай ПЗРК «Іголка-1».

«26 студзеня блізу 10.40 раніцы агнявая група зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна знайшла на паўднёва-ўсходняй ускраіне Бахмута дзве паветраныя цэлі. Разлікам ПЗРК «Іголка-1» адначасова былі здзейсненыя два пускі ракет па верталётах Мі-24. У выніку баявой працы адзін верталёт быў абясшкоджаны, другі збіты», - удакладніў начальнік службы супрацьпаветранай абароны 3-й брыгады аператыўнага прызначэння.

Як падкрэсліў наводчык ПЗРК, Мі-24 здольны лятаць на малых вышынях, што ва ўмовах мясцовасці дазваляе здзяйсняць утоены падлёт да размяшчэння ўкраінскіх падраздзяленняў. Ён можа манеўраваць, наносячы сталыя ўдары на найболей важных адрэзках з ужываннем ракетнага і артылерыйскага ўзбраення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках