Вялікая Брытанія паказала, на што здольныя танкі Challenger 2, Leopard, Leclerc і Abrams
4- 28.01.2023, 8:40
- 9,886
«Браняваны кулак» дазволіць украінскаму войску развязаць шэраг задачаў.
Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паказала відэа з танкавых вучэнняў у Латвіі і расказала, навошта Украіне трэба даваць баявыя танкі.
Адпаведнае відэа міністэрства апублікавала ў Twitter.
Так, у Вялікай Брытаніі паказалі відэа з вучэнняў у Латвіі, на якім можна ўбачыць працу брытанскіх танкаў Challenger 2, нямецкіх Leopard, французскіх Leclerc і амерыканскіх Abrams.
«Навошта Украіне патрэбныя асноўныя баявыя танкі, каб вярнуць сваю тэрыторыю і адбіць расейскія войскі?
– Магчымасць знішчаць іншыя танкі.
– Падвышаная абарона.
– Здольнасць падтрымліваць камбінаваныя аперацыі», – адзначылі ў Мінабароны краіны.