26 красавiка 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве бабулька, наглядзеўшыся Салаўёва, скіравалася на фронт ва Украіну

66
У Маскве бабулька, наглядзеўшыся Салаўёва, скіравалася на фронт ва Украіну

Але патрапіла ў непрыемную гісторыю ўжо на вакзале.

У Расеі адбыўся выпадак, які лішні раз паказаў, як крамлёўская тэлепрапаганда з удзелам Салаўёва, Сіманьян і іншых «гаваркіх галоваў» зводзіць з глузду людзей, не навучаных крытычна думаць.

Так, Людміла Васільеўна, 85-гадовая жыхарка Зеленаграда (горад у агламерацыі Масквы, які ўтварае адмінакругу сталіцы), наглядзеўшыся ТБ, пастанавіла выправіцца на фронт кухаркай, паведамляе ТГ-канал Mash.

Слухаючы доўгія месяцы прапаганду, якую вяшчае Салаўёў, бабуля пастанавіла дзейнічаць.

Употай ад сям'і яна сабрала рэчы і, пакінуўшы запіску «З'ехала на Данбас варыць суп», рушыла на вакзал.

Зрэшты, да Данбаса жанчына так і не даехала: дабраўшыся да маскоўскага вакзала, яна паслізнулася на ўваходзе, упала і разбіла галаву.

Як паведамляюць крыніцы, цяпер састарэлая ахвяра расейскай прапаганды знаходзіцца пад пільным наглядам лекараў.

«Сюжэт ці то для камедыі, ці то для трагедыі. Хоць усё ўжо знятае», – піша з гэтай нагоды тэлеграм-канал «СерпомПо».

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках