У акупаваным Марыюпалі адбыўся гучны выбух
4- 28.01.2023, 10:19
- 6,378
Дэтанацыю чулі ў раёне двух заводаў.
У акупаваным Марыюпалі сёння раніцай адбыўся гучны выбух. Яго чулі ў раёне заводаў «Азоўмаш» і імя Ільіча.
Пра гэта паведамляе ў Telegram дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.
«Гучны выбух у Марыюпалі дваццаць хвілінаў таму. Зноў у Кальміускім раёне на мяжы заводаў Азоўмаш/Ільіча. Прычыны ўдакладняем. Але гэтыя прыемныя ўкраінскаму вуху гукі становяцца ўсё часцей у горадзе. Настолькі, што акупанты ўжо не ўжываюць "размінаванне". Напэўна, нешта здарылася са сківіцай…» – напісаў Андрушчанка.
Нагадаем, 24 студзеня ў часова акупаваным Марыюпалі таксама раздаўся выбух. Пасля чаго над горадам актывізавалася расейская авіяцыя.