25 красавiка 2024, Чацвер, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ідзі на завод, што ты забраў месца ў жанчыны»

45
«Ідзі на завод, што ты забраў месца ў жанчыны»

Як беларус кінуў працу слесарам і стаў майстрам манікюру.

Мужчыну з барадой і татуіроўкамі лёгка ўявіць амаль у любой прафесіі, але не ў крэсле майстра манікюру. «Не ўсе згаджаліся да мяне ісці», – усміхаецца Міхаіл, які змяніў працу слесара на б'юці-сферу.

Сайт Onlíner апублікаваў аптымістычную відэагісторыю беларуса, які надумаў радыкальна змяніць прафесію.

Вось некалькі цытатаў з роліка:

Усё пачалося з таго, што доўга чакаў жонку з манікюру. Прыводзіў яе да майстры, якая робіць яго тры з паловай – чатыры гадзіны. Увесь гэты час я сядзеў у машыне і чакаў яе. Надумаў знайсці сваёй жонцы мужчыну – майстра манікюру. Мне здавалася, што ён будзе рабіць хутчэй, за гадзіну ці паўтары. Я проста ўвогуле не разумеў, што такое пазногці, манікюр, гель-лак…

Нікога не знайшоў. Уначы гугліў, лежачы на баку, прыйшла думка: «Чаму самому не стаць майстрам манікюру?» Паглядзеў пару ролікаў на YouTube, прыйшоў у першую-лепшую краму гель-лакаў, пілачак, палачак. Усё, што там было, яны мне прадалі.

Першым кліентам, натуральна, была жонка. Нарабіў там такога, што гэта ўвогуле не пра эстэтыку. Паглядзеў на працу, мне здавалася: «Дык я нешта магу, быццам бы нафарбаваў». Цяпер, калі знайшоў фота… Гэта нават не жахліва, такіх словаў, напэўна, яшчэ няма.

Да таго як стаў майстрам манікюру, працаваў слесарам рухомага саставу ў лакаматыўным дэпо Гомеля. Круціў вось такія гайкі вось такім ключом. Не адразу кінуў дэпо, сумяшчаў з салонам. Год пацярпеў, потым зразумеў, што ў дэпо як у яму прыходжу, у мяне дэпрэсія была.

Спачатку былі цяжкасці з педыкюрам, не ўсе згаджаліся ісці да мяне. У нас была паслуга запісу да любога майстра, маглі запісаць да мяне, і я бачыў і чуў пару кліентаў, якія прыходзілі і казалі: «Ой, не». Ну, яны саромеюцца проста.

Галоўным чынам бачу здзіўленне: «А што, вы будзеце рабіць манікюр? Дакладна?» Самы галоўны стэрэатып, што ўсе майстры ў б'юці-сферы – геі. Хочуць думаць – няхай думаюць.

Мінусы прафесіі – гэта хваробы. Хваробы спіны, дыхаеш пылам, у кагосьці гэта ў катар сыходзіць.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках