25 красавiка 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна ва Украіне разбурыла трыкутнік Масква – Пекін – Берлін

7
Вайна ва Украіне разбурыла трыкутнік Масква – Пекін – Берлін

Крэмль сам сябе «перагуляў».

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў расказаў, якімі ўжо цяпер з'яўляюцца наступствы поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. Санкцыі, якія свет увёў супраць агрэсара пасля 24 лютага 2022 г., былі значна больш жорсткімі, чым у 2014-м годзе. Яны сапраўды дзейнічаюць і змаглі перашкодзіць планам Расеі.

Санкцыі сярод іншага прывялі да таго, што трыкутнік Масква – Пекін – Берлін, які мусіў з'явіцца, быў разбураны. Пра гэта Данілаў сказаў у інтэрв'ю UKRLIFE.TV.

Таксама да трыкутніка падключылася б яшчэ некалькі краінаў, калі б Расея і Нямеччына здолелі паставіць усю Еўропу ў залежнасці ад расейскага газу. Яны планавалі гэта зрабіць, запусціўшы газаправод «Паўночны струмень – 2» з РФ у ФРГ, які праходзіць праз Балтыйскае мора.

«Яны меркавалі, што яны ўсіх перагуляюць. Пуцін пачаў з немцамі супрацоўнічаць яшчэ з Санкт-Пецярбурга, першы банкір, які з'явіўся ў Пуціна, быў немец (Матыяс Варніг, дырэктар кампаніі Nord Stream AG – Рэд.)», – кажа Данілаў.

У цэлым, паводле ягоных словаў, санкцыі супраць РФ сапраўды працуюць не так хутка, як гэтага хацела б Украіна, але яны працуюць і працэс набірае абароты. І далей, мяркуе сакратар РНБА, працэсы ўнутры РФ, выкліканыя гэтымі абмежаваннямі, будуць толькі паскарацца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках