6 лiстапада 2024, Серада, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом афіцэраў у Гародні прадаюць за 15 даляраў

2
Дом афіцэраў у Гародні прадаюць за 15 даляраў

Гістарычны будынак выстаўлялі на гандаль ужо 20 разоў.

У Гародні зноў выставяць на гандаль гістарычны будынак Дома афіцэраў на вуліцы Ажэшкі. Да гэтага пабудову ў стылі канструктывізму спрабавалі прадаць ужо 20 разоў, але пакупнікоў так і не знаходзілася. Цяпер гарадзенскія ўлады пастанавілі пайсці ва-банк і гатовыя аддаць будынак за 37 рублёў (амаль 15 даляраў паводле актуальнага курсу – рэд.), піша мясцовае выданне «s13».

Плошча будынка, які размяшчаецца ў цэнтры Гародні, складае 5 тысячаў «квадратаў».

Праўда, за адну базавую новы гаспадар атрымае не толькі дом, але і дадатковыя абавязкі – распрацаваць праект рэканструкцыі і правесці працы цягам чатырох гадоў з моманту заключэння дамовы набыцця-продажу.

Што з'явіцца на плошчах былога Дома афіцэраў, збудаванага ў 1935 годзе, вызначаць інвестару. Гэта можа быць усё што заўгодна – ад забаўляльнага цэнтра і гатэля да рэстарана і крамы.

Праводзіць гандаль будзе камітэт «Гроднааблмаёмасць».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках