10 траўня 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка назвала рэальную колькасць расейцаў, ліквідаваных HIMARS у Макееўцы

5
Брытанская выведка назвала рэальную колькасць расейцаў, ліквідаваных HIMARS у Макееўцы

Большасць з іх забітыя ці прапалі без вестак, а не параненыя.

Расея страціла больш за 300 чалавек у выніку ўдару HIMARS па размяшчэнні вайскоўцаў у Макееўцы недалёка ад Данецка 1 студзеня 2023 года.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

«Паводле нашых ацэнак, большасць з іх, хутчэй за ўсё, былі забітыя ці зніклі без вестак, а не параненыя», – гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца ў зводцы, пасля ўдару ваенная ўстанова Расеі зрабіла рэдкі крок, публічна прызнаўшы, што яна панесла страты, заявіўшы пра 89 забітых. Расейскія афіцыйныя асобы, верагодна, прыйшлі да высновы, што ўнікаць каментароў ва ўмовах шырока распаўсюджанай крытыкі на адрас расейскага камандавання наконт інцыдэнту было немагчыма.

«Розніца паміж колькасцю ахвяраў, прызнаных Расеяй, і верагодным сапраўдным агульным лікам сведчыць пра паўсюдную прысутнасць дэзынфармацыі ў публічных заявах Расеі», – гаворыцца ў паведамленні.

Звычайна гэта адбываецца праз спалучэнне наўмыснай хлусні, санкцыянаванай найвышэйшым кіраўніцтвам, і перадачу недакладных справаздачаў малодшымі чыноўнікамі, якія імкнуцца пераменшыць свае недахопы, паколькі іх могуць звольніць, адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках