27 лiпеня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эйдман: Змова элітаў супраць Пуціна стала рэальнасцю

2
Эйдман: Змова элітаў супраць Пуціна стала рэальнасцю
ІГАР ЭЙДМАН

Расею ўжо сёлета чакаюць пяць ключавых падзеяў.

Ужо ў першым паўгоддзі гэтага 2023 года Расею чакаюць пяць ключавых падзей, якія, хутчэй за ўсё, прывядуць да краху пуцінскага рэжыму. Такі прагноз апублікаваў на сваім канале ў Telegram расейскі сацыёлаг і апазіцыянер Ігар Эйдман.

Эканамічныя праблемы. Расеі давядзецца сутыкнуцца з дэвальвацыяй рубля праз нафтавае эмбарга Еўропы і коштавую столь. Расейскі бюджэт крытычна залежыць ад прыбыткаў з продажу энэргарэсурсаў. Ужо цяпер расейскае «чорнае золата» прадаецца значна танней, чым закладзена ў бюджэт Расейскай Федэрацыі.

«Адзінае выйсце ў гэтай сітуацыі – дэвальваваць рубель. Інакш дэфіцыт бюджэту будзе хутка расці», – расказаў расейскі апазіцыянер. Пагаршаць фінансавы крызіс, паводле ягоных словаў, будзе неўнікнёны рост выдаткаў на вайну.

Другая ключавая падзея – гэта новы расейскі наступ ва Украіне, да якога акупанты актыўна рыхтуюцца. Эйдман мяркуе, што Крэмль паспрабуе яго ажыццявіць да таго, як ва Украіну прыйдзе анансаванае заходняе ўзбраенне. Эксперт упэўнены, што дапамога не абмяжуецца і варта чакаць неўзабаве перадачы УСУ яшчэ і баявой авіяцыі NATO, а таксама дальнабойных ракетаў. «Час працуе супраць расейскіх уладаў. Яны будуць спяшацца», – напісаў сацыёлаг.

Трэцяя падзея – новая хваля мабілізацыі. Для шырокамаштабнага наступу ва Украіне Пуціну неабходная вялікая колькасць гарматнага мяса. Гэта значыць, новая мабілізацыя неўнікнёная.

Чацвёртая падзея – контрнаступ украінскага войска. Украінцы рыхтуюць магутны ўдарны кулак для таго, каб ужо вясной абваліць расейскую абарону як мінімум на адным з адрэзкаў фронту. Для гэтых аперацый Кіеў збірае NATOўскую бронятэхніку і артылерыю.

Пятая падзея – хаос у РФ і пачатак расколу пуцінскага рэжыму. «Крах расейскага наступу і контрнаступ Украіны, а таксама эканамічныя цяжкасці выклічуць раскол у пуцінскай верхавіне. Кіраўніцтва Мінабароны, Прыгожын (кіраўнік ПВК «Вагнер» – рэд.), Кадыраў (кіраўнік Чачні – рэд.) будуць спіхваць адзін на аднаго адказнасць за няўдачы на фронце», – расказаў Эйдман.

Чэкісты і чыноўнікі, на ягоную думку, таксама не застануцца ўбаку, а пачнуць унутраную барацьбу за рэшткі рэсурсаў. Гэта ў выніку прывядзе да краху рэжыму.

«Як ура-патрыёты, так і сістэмныя квазілібералы пачнуць з розных бакоў вінаваціць у катастрофе асабіста Пуціна... Унутрыэлітная змова супраць дыктатара стане цалкам рэальнай», – спрагназаваў расейскі апазіцыянер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках