28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Крамянной УСУ «Крабамі» спалілі ў руху грузавік РФ і прымусілі акупантаў уцякаць

7
Пад Крамянной УСУ «Крабамі» спалілі ў руху грузавік РФ і прымусілі акупантаў уцякаць

Украінскія дэсантнікі паказалі відэа разгрому расейскага ўмацаванага раёна.

У раёне Крамянной, што на Луганшчыне, байцы 71-й егерскай брыгады ДШВ УСУ ўчынілі разгром расейскім акупантам.

Быў знішчаны ўмацаваны раён ворага. Баявую аперацыю здымаў на відэа ўкраінскі дрон, які карэктаваў агонь.

Ролік раніцай 28 студзеня апублікавалі на афіцыйным канале Дэсантна-штурмавых войскаў.

«Акупанты прывезлі новае папаўненне. Але не паспелі свежыя сілы толкам разгледзецца на мясцовасці, як іх заўважылі дроны егераў-дэсантнікаў», – апавялі вайскоўцы. Каардынаты варожай пазіцыі, на якой была заўважаная актыўнасць, перадалі разлікам САУ AHS Krab. Вайскоўцы высокадакладным ударам знішчылі расейскі грузавік у руху, а пасля паганялі па лесе асабовы склад УС РФ. У расейцаў ёсць страты. «Пад такім агнявым шквалам любы прытулак стане апошнім», – канстатавалі ў ДШВ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках