5 снежня 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне ліквідавалі высокапастаўленага кіраўніка паліцыі з РФ

13
Ва Украіне ліквідавалі высокапастаўленага кіраўніка паліцыі з РФ

Падпалкоўнік «вярнуўся» дадому ў чорным пакеце.

Стала вядома пра знішчэнне ў вайне супраць Украіны чарговага расейскага афіцэра са старэйшага складу. Вайна скончылася для падпалкоўніка паліцыі з Дзяржынска Уладзіслава Іванова 16 верасня, а цела ягонае вярнулася ў РФ толькі нядаўна.

Пра гэта паведаміў у Тelegram-канале афіцэр УСУ Анатоль Штэфан.

У 1993–2019 гадах Іваноў працаваў у органах унутраных справаў Дзяржынска (Ніжагародская вобласць РФ). Займаў пасаду намесніка кіраўніка паліцыі ў аператыўнай працы. У ліпені выправіўся ваяваць ва Украіну ў якасці добраахвотніка.

Для атрымання «квітка на канцэрт Кабзона» акупанту спатрэбілася два месяцы. Датай ліквідацыі Іванова называюць 16 верасня.

Характэрна, што хаваць падпалкоўніка ў родным горадзе будуць толькі 30 студзеня. Дзе 4,5 месяцы знаходзілася ягонае цела, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках