19 красавiка 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціна адсунуць - жывога ці мёртвага»

2
«Пуціна адсунуць - жывога ці мёртвага»

Аналітык прадказаў з'яўленне ў Расеі другога «Хрушчова».

У Расеі з'явіцца новы палітык, які зойме пасаду Пуціна і стане другім «Хрушчовым». Аднак да яго адбудзецца пераварот і адстаўка дыктатара. Пра гэта ў чаце на «Главреде» распавёў палітычны аналітык Аляксандр Качаткоў.

Ён перакананы, што Уладзіміра Пуціна прыбяруць з прэзідэнцкага крэсла «жывым або мёртвым».

«Пуціна адсунуць - жывога ці мёртвага, гэта не так прынцыпова. Там з'явяцца нейкія Патрушавы, гэта значыць, бяздарныя палітыкі, якія будуць працягваць лінію Пуціна, але праз час павінен будзе ўзнікнуць сённяшні Хрушчоў, які распачне развянчанне культу асобы Пуціна», - сказаў Качаткоў.

Гэтай новай асобай можа стаць той, каго ніхто нават не бачыў у палітыцы.

«Новага дэмакратычнага лідара ў Расеі проста няма. Гэта ніякі не Навальны. Гэта павінны быць нейкія новыя людзі, якіх мы ў гэтай якасці пакуль нават не назіраем. Умоўна кажучы, такім чалавекам можа стаць які-небудзь Дудзь, які існуе дзесьці ў інтэрнэце, але нікому і ў галаву не прыйдзе называць яго патэнцыйным палітыкам расейскага нацыянальнага маштабу. Нейкая такая фігура патэнцыйна павінна ўзнікнуць у Расеі», - растлумачыў аналітык.

Качаткоў таксама звярнуў увагу на тое, што сваркі, якія адбываюцца сярод палітыкаў, не ўплываюць на агульны працэс у верхавіне. Аднак яны зніжаюць баяздольнасць і эфектыўнасць войска РФ, што толькі на руку Украіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках