Расійская баявая авіяцыя аднавіла палёты ў Беларусі
4- 28.01.2023, 17:33
- 5,124
У «вучэннях» удзельнічаюць знішчальнікі, бамбавікі, самалёты-выведнікі.
У Мінабароны Беларусі заяўляюць аб новых «хаўрусных» палётах баявой авіяцыі на палігоне «Ружанскі» паблізу ўкраінскай мяжы.
- Сёння ў рамках супольнага лётна-тактычнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі лётныя экіпажы выконваюць баявое ўжыванне на палігоне «Ружанскі», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.
У «вучэннях» удзельнічаюць знішчальнікі, бамбавікі, самалёты-выведнікі. «Акрамя таго, выконваюцца задачы па суправаджэнні самалётаў ДРЛА», - паведаміў прадстаўнік МА Беларусі.
Як піша «Уніян» са спасылкай на беларускія маніторынгавыя групы, цягам дня заўважаная актыўнасць авіяцыі (пераважна верталёты ВПС РБ) на аэрадромах «Мачулішчы», «Баранавічы» і «Лунінец».
На аэрадром «Мачулішчы» прыляцеў Ан-26 ВКС РФ (RF-36008), а з аэрадрома «Баранавічы» ўзляцеў Су-34 ВКС РФ і адправіўся ў РФ, пакінуўшы тэрыторыю Беларусі.
Вылучаецца тое, што адзін са знішчальнікаў Су-34 ВКС РФ, які базаваўся ў Баранавічах, пакінуў тэрыторыю Беларусі і паляцеў у РФ.