8 чэрвеня 2023, Чацвер, 14:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка назвала самыя карысныя арэхі

9
Беларуская лекарка назвала самыя карысныя арэхі

Спецыялістка звярнула ўвагу на тое, што арэхі - скарбніца карысці.

Беларуская доктарка - дыетолаг-нутрыцыёлаг Іна Ражок назвала самыя карысныя арэхі.

Спецыялістка звярнула ўвагу на тое, што арэхі - гэта скарбніца карысці, бо яны багатыя на раслінны бялок, мінералы, тлушчы і водарастваральныя вітаміны, карысныя насычанымі тлушчамі, абалонінай. Разам з тым, яна назвала арэхі, у якіх карысных кампанентаў змяшчаецца больш за ўсё.

Ражок падкрэсліла, што больш за ўсё бялку знаходзіцца ў кунжуце і кеш’ю. І дадала, што больш за ўсё карысных тлушчаў змяшчаецца ў кедравых і грэцкіх арэхах.

Калі гаворка ідзе аб антыаксідантах, мінералах і вітамінах, то за рэкардсмэнаў уважаюцца фундук і міндаль. А вось кальцыю, магнію і жалеза больш за ўсё змяшчаецца ў кунжуце.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».