Затрыманы гомельскі бард Андрэй Мельнікаў
5- 28.01.2023, 18:57
- 7,944

Ён знаходзіцца ў ІЧУ Менскага раёна.
Зніклы гомельскі бард Андрэй Мельнікаў, якога ўжо пачалі шукаць сваякі, «знайшоўся» ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёна.
Сын Андрэя Мельнікава паведаміў аб гэтым у сацыяльных сетках:
«Шукаем майго тату. Тыя людзі, хто размаўляў з ім у чацвер і пазней - адгукніцеся, калі ласка. У міліцыі прынялі заяву на вышук».
Пазней сын барда паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што ягоны бацька затрыманы да 5 лютага, ён знаходзіцца ў менскім ізалятары.