4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мабілізаваныя паспелі спіцца за два месяцы, пакуль былі на вучэннях у РФ»

7
«Мабілізаваныя паспелі спіцца за два месяцы, пакуль былі на вучэннях у РФ»

Акупанты ў шоку ад вялікіх страт у падраздзяленнях.

Вайсковец 27-й мотастралковай брыгады РФ паскардзіўся таварышу на страты сярод асабовага складу і панічныя настроі байцоў, якія кагадзе прыбылі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на старонку ГУВ Міністэрства абароны Украіны.

"Прывезлі 30 жаўнераў, з іх у жывых засталося 10", - заявіў акупант.

Таксама ён расказаў, што ўбачыў шмат страшных рэчаў і ўжо паспеў сябе праклясці за выправу на вайну ва Украіну. Паводле ягоных слоў, за ўвесь час, пакуль расейцы знаходзяцца на пазіцыях, абстрэлы здараюцца штодзень.

“Мы пакуль стаім на месцы, проста на месцы. Калі лагер разбамбілі, я за дзень, за адзін раз мог тройчы памерці», - паскардзіўся расеец.

Вайсковец расказаў, што яны жывуць у лесе ў зямлянках з нацягнутымі тэнтамі. Таксама мабілізаваныя, пакуль сядзелі на вучэннях у РФ, праз 2 месяцы паспелі спіцца. Іх спачатку адпраўляюць у Белгарад, а потым на пазіцыі. Таксама расеец заявіў, што ён амаль не мае грошай, але цешыцца, што пасля вайны з яго здымуць суджанасць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках