8 траўня 2024, Серада, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і галоўных прадпрыемстваў Беларусі

69
Украіна ўвяла санкцыі супраць «Беларуськалія» і галоўных прадпрыемстваў Беларусі

Санкцыі ўведзены на 10 гадоў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адобрыў пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны аб увядзенні санкцый супраць 185 юрыдычных і фізічных асоб. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

Як заявіў Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце, санкцыі ўводзяцца супраць юрыдычных і фізічных асоб, «якія выкарыстоўвае дзяржава-агрэсар, каб перавозіць па чыгунцы вайсковую тэхніку і жаўнераў».

Сярод 182 юрыдычных асоб, «да якіх прымяняюцца персанальныя спецыяльныя эканамічныя і іншыя абмежавальныя меры (санкцыі)», 23 беларускія прадпрыемствы. Гэта ААТ «Беларуськалій», ААТ «Гомельскі хімічны завод», Беларуская чыгунка і прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» БЧ, ТАА «ЕўраТрансВагон», магілёўскі «Кронаспан ОСБ», лідская «Лакафарба», «Белгазпрамбанк», Беллесэкспарт, ТАА «ААБ Лізінг», замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Омск Карбон Магілёў», ТАА «Садружнасць Транс-Агра» і іншыя.

- Іх актывы ва Украіне блакуюцца, наяўная маёмасць будзе выкарыстоўвацца для нашай абароны. Мы будзем працаваць над тым, каб аналагічнае блакаванне было ўжытае і іншымі краінамі, - распавёў Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце.

Санкцыі ўведзены на 10 гадоў.

Нагадаем, раней за падтрымку вайны і негатыўныя выказванні на адрас Украіны ў санкцыйны спіс трапілі амаль 200 артыстаў, блогераў, прапагандыстаў Расеі і Беларусі. Сярод іх Ігар Тур і Рыгор Азаронак, Аляксандр Шпакоўскі, а таксама гендырэктар СТВ Аляксандр Асеенка.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках