7 траўня 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луганскай вобласці параненыя «вагнераўцы» масава хварэюць на ВІЧ і сіфіліс

19
У Луганскай вобласці параненыя «вагнераўцы» масава хварэюць на ВІЧ і сіфіліс

Лекары адмовіліся лячыць у шпіталі амаль 300 наймітаў.

У шматпрофільную бальніцу ў Юбілейным, у часова акупаванай Луганскай вобласці, дастаўлены амаль 300 параненых наймітаў «Вагнера». Аднак лячыць іх ніхто не жадае.

Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны паведамляе GeneralStaff.ua у новай зводцы, што лекары адмаўляюцца аказваць дапамогу «вагнераўцам», таму што тыя з'яўляюцца носьбітамі шматлікіх хвароб. Між іншым, у акупантаў пранцы, сухоты, ВІЧ.

«Вораг працягвае несці значныя страты. Так, у 15 гарадскую шматпрофільную бальніцу Юбілейнага Луганскай вобласці дастаўлены да 300 наймітаў так званага ПВК «Вагнер». Праз тое, што большасць з іх з'яўляюцца носьбітамі такіх захворванняў як ВІЧ/СНІД, пранцы, сухоты і пнеўманія, лекары адмаўляюцца аказваць ім медыцынскую дапамогу», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках