7 траўня 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна прыбяруць па-ціхаму

17
Пуціна прыбяруць па-ціхаму

Адказ на пытанне «калі?» вельмі просты.

Тэрмін знаходжання ва ўладзе дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна няўмольна набліжаецца. Ёсць тры сцэнары, па якіх можа пайсці Расея. Іх у сваім відэаблогу ў YouTube агучыў расейскі палітык, гісторык Зміцер Чарнышэўскі.

«Адказ на пытанне, калі Пуціна прыбяруць, вельмі просты. Пуцін будзе прыбраны па-ціхаму, хутка і эфектыўна, калі ўкраінскія войскі возьмуць Севастопаль. Або, прынамсі, калі зойдуць у Крым, і стане зразумела, што Севастопаль не ўтрымаць. Падзенне Севастопаля для гэтай вайны мае ролю толькі крыху меншую, чым падзенне Масквы. І калі да падзення Масквы… ніякіх перадумоў зараз няма, то падзенне Севастопаля - цалкам відавочная рэч, і яна будзе канцом асабіста для Пуціна. Уся яго паліталогія, пабудаваная на крымскім кансэнсусе, на тое, што ён «Уладзімір-збіральнік», (...) усё гэта скончыцца, калі над Севастопалем зноў узаўецца ўкраінскі сцяг», - заявіў расейскі гісторык.

Ён назваў тры сцэнары таго, як расейскі дыктатар можа пазбавіцца ўлады. Першы - гэта змова эліт.

«Пацукі, загнаныя ў кут, саб'юцца ў зграю і разарвуць важака, які прамахнуўся. Так зрабіла гітлераўскае асяроддзе... Калі зразумеюць, што бяспечней узняць змову супраць тырана, чым яму служыць... Найбліжэйшае асяроддзе проста прыйдзе да яго і скажа: «Валодзя, вось табе дакументы аб адстаўцы, падпісвай і давай у Кітай...»... І гэтая баязлівая крамлёўская моль падпіша - куды яму дзявацца? - распавёў Чарнышэўскі.

Другі сцэнарый - гэта вайсковы пераварот. Але зробяць яго не пуцінскія генералы, шчыльна ўбудаваныя ў рэжым, а іхнія падначаленыя. «Вайсковае паўстанне, паднятае капітанамі, маёрамі, лейтэнантамі якія проста ўздымуць свае часткі супраць карумпаваных генералаў, пуцінскіх чынуш… У іх няма лецішчаў на Рублёўцы, але яны выносяць на сваіх плячах крывавасць бессэнсоўнай вайны. Яны разумеюць бескарыснасць таго, што адбываецца. Гэта можа быць паўстанне частак на фронце, якія рушаць на Маскву, і рэжым абрынецца на працягу 3 дзён… У гэтым выпадку Пуцін паляціць не ў Кітай, яго арыштуюць. Аддадуць паўсталым часткам, якія яго паднімуць на штыкі», - падзяліўся меркаваннем расейскі палітык.

Трэці сцэнар - гэта народнае паўстанне. Аднак, удакладніў экспэрт, бунт паднімуць не апазіцыянеры, а так званая «шэрая маса», калі яна дойдзе да ручкі галечай і масавым забоем на франтах. Усе гэтыя тры варыянты здарацца не хутка, калі ўвогуле здарацца. Верагодней за ўсё, сітуацыя пачне развівацца ў гэтым напрамку бліжэй да канца гэтага года, калі вайсковая параза стане відавочнай.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках