7 траўня 2024, aўторак, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы — шахцёрам Салігорска: Пакажыце кулак адзінства

4
Беларусы — шахцёрам Салігорска: Пакажыце кулак адзінства

Лукашысты баяцца новай забастоўкі на «Беларуськаліі».

Сайт Charter97.org паведамляў, што на «Беларуськаліі» хочуць звольніць амаль 200 чалавек. Спісы з прозвішчамі «непажаданых» ужо складзены.

У сувязі з гэтым чытач тэлеграм-канал «Баста!» звярнуўся да шахцёраў Салігорска:

- Салігарчане, некалі моцны народ, здольны горы рухаць і дасягаць сваіх патрабаванняў.

Бацькі вашы (шахцёры) змагаліся за сваю будучыню і вашу будучыню. Дзякуючы ім вы шмат гадоў мелі добрыя ўмовы, аплату і павагу да сябе.

Але зараз іншыя часы. Перад вамі стаяць новыя выклікі. Лукашысты чыняць беззаконне і тое, што ім хочацца! Колькі чалавек ужо звольнілі пасля 2020 года? Колькі шахцёры атрымалі траўмаў за мінулы год? І нікога не пакаралі! У стачкамаўцаў проста забралі пропускі, а зараз больш за 200 супрацоўнікаў «Беларуськалія» хочуць звольніць.

Гэта будзе працягвацца датуль, пакуль вы не пакажыце кулак адзінства і не пачняце змагацца.

Як толькі пачняце рашуча стаяць адзін за аднаго, толькі тады пачнуць вас слухаць і шанаваць ваша меркаванне. А недзе і баяцца вас!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках