7 траўня 2024, aўторак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гардон: Салаўёў можа «аддаць канцы» ў жывым эфіры

17
Гардон: Салаўёў можа «аддаць канцы» ў жывым эфіры
Дзмітрый Гардон

Ваенныя няўдачы РФ адбіліся на здароўі прапагандыста.

Вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон звярнуў увагу на змарнелы выгляд галоўнага пуцінскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва і патлумачыў, з чым гэта звязана.

У інтэрв'ю латвійскаму тэлеканалу Дзмітрый Гардон распавёў аб тым, як украінцы жывуць ва ўмовах вайны, а таксама закрануў многія іншыя тэмы, у тым ліку і праславутую расейскую прапаганду.

«Вы ведаеце, я з цікавасцю сачу за расейскай прапагандай. Чаму? Я заўсёды прывык чытаць паміж радкамі. Чытаць па вачах, па бровах, па спінах, па словах, якія быццам сказаныя, але не сказаныя. Вось гэта самае цікавае. Таму я бачу, калі яны ў замяшанні, калі яны ў паніцы, калі яны ў заліхвацкім шаленстве. Я ўсё па іх бачу і разумею. Я разумею, куды вецер дзьме», - упэўнена заявіў журналіст.

Пасля гэтага латвійскі вядучы спытаўся, у якім стане расейская прапаганда знаходзіцца сёння.

«Вельмі пераменная, - адказаў Гардон. - У адзін дзень яны крычаць: «Усё, Салядар наш». На наступны дзень у іх апатыя. Але ў іх не можа быць добра. Паглядзіце на Салаўёва. Ён моцна схуднеў, змарнеў. Ён дрэнна выглядае. Я думаю, што ён аднойчы можа аддаць канцы ў жывым эфіры».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках