7 траўня 2024, aўторак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль на курорце: у лесе побач з Менскім морам прадаецца незвычайная кватэра

3
Амаль на курорце: у лесе побач з Менскім морам прадаецца незвычайная кватэра

Бюджэтнае жыллё дзіўным чынам «зачасалася» сярод дарагіх катэджаў і «палацаў».

Калі вы думаеце, што каля Менскага мора ёсць толькі катэджныя пасёлкі з дарагімі палацамі, то вы памыляецеся. Сваё месца пад сонцам тут знайшлося і для звычайнай панэльнай шматпавярхоўкі. Дзесяць гадоў таму жыллё для сваіх работнікаў тут узвёў Мінлясгас. Цяпер у доме, размешчаным у курортным прыгарадзе Менска, прадаецца трохпакаёвая кватэра, піша realt.by.

Кватэра афіцыйна знаходзіцца на вуліцы Паркавай у пасёлку Ждановічы ў доме 2013 года пабудовы. Тэрытарыяльна - гэта лясны масіў паміж слаламным каналам і санаторыем «Беларусачка».

Плошча траячкі на чацвёртым паверсе - амаль 80 квадратных метраў. Усе пакоі ў кватэры - ізаляваныя. Ёсць вялікая кухня, камора, зашклёная лоджыя з краявідам на лес. Мяркуючы па фатаграфіях, у кватэры зроблены тыпавы рамонт - магчыма, нават ад забудоўшчыка. Абагравае хату ўласная кацельня, размешчаная проста ў хаце.

На новым месцы жыхарства будучых жыхароў чакае чыстае хваёвае паветра, цішыня, выдатныя месцы для прагулак з дзецьмі і гадаванцамі. Побач - суцэльны курорт: лецішчы, яхты, гатэлі. У пешай даступнасці - адразу некалькі санаторыяў (у некаторыя можна хадзіць у басейн) і тры медыцынскія цэнтры. Ну, а да абсталяваных пясчаных пляжаў Менскага мора з кавярынькамі і шэзлонгамі - усяго 10 хвілін хады.

Да цэнтра Менска на транспарце можна дабрацца за паўгадзіны. Ад дома ходзяць тры аўтобусы (да метро «Пушкінская») і дзве маршруткі да чыгуначнага вакзала. Што тычыцца інфраструктуры побач з жылымі дамамі, то найбліжэйшыя крамы і аптэкі знаходзяцца ў санаторыі, крыху далей у Ждановічах размешчаны супермаркет «Карона» і рынак.

Кошт трохпакаёвай кватэры побач з Менскім морам - 77 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках