7 траўня 2024, aўторак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі аэрадрома пад Мазыром

7
З'явіліся спадарожнікавыя здымкі аэрадрома пад Мазыром

Там знаходзяцца расейскія войскі.

Упершыню з восені 2022 года варункі надвор'я дазволілі паглядзець з космасу на аэрадром пад Мазыром, на якім сёння знаходзяцца расейскія войскі, піша «Флагшток». Фатаграфіі былі апублікаваныя спадарожнікавым сэрвісам Sentinel.hub.

Так 28 студзеня выглядаў стары аэрадром каля вёскі Вялікага Бокава ў Мазырскім раёне: расчышчаная ад снегу бетонная ўзлётная паласа і сляды тэхнікі на грунтавой стаянцы.

Радыёлакацыйная здымка, апублікаваная на тым жа сэрвісе, сведчыць аб размяшчэнні на тэрыторыі аэрадрома масіўных прыстасаванняў.

Жыхары Мазырскага раёна цяпер штодня назіраюць расейскую вайсковую тэхніку: часцей за ўсё гэта КамАЗы з тэнтавымі кузавамі і тактычным знакам у выглядзе лацінскай літары V.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках