7 траўня 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для ўкраінскай выведкі з Нямеччыны будзе дастаўленая сотня беспілотнікаў Vector

3
Для ўкраінскай выведкі з Нямеччыны будзе дастаўленая сотня беспілотнікаў Vector

Заказ будзе прафінансаваны нямецкім урадам.

Міністэрства абароны Украіны замовіла 105 выведных беспілотнікаў Vector у нямецкай кампаніі Quantum-Systems GmbH.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Quantum-Systems.

Заказ будзе прафінансаваны нямецкім урадам. Паводле аналагічнай схемы ўкраінскія вайскоўцы ўжо заказвалі 33 дроны такой мадэлі ў жніўні 2022 года.

«З таго часу сістэма змагла прадэманстраваць беспрэцэдэнтную прадукцыйнасць у самых складаных умовах. Vector шырока выкарыстоўваўся і інтэнсіўна тэставаўся на ўкраінскім полі бою, дзе ён даказаў сваю перавагу для ваеннай выведкі, назірання і выведных аперацый у ваенных умовах», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама вядома, што кампанія адчыніць ва Украіне спецыяльны цэнтр, у якім будуць навучаць аператараў Vector. Гэты цэнтр будзе адказны і за рамонт і абслугоўванне беспілотнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках