7 траўня 2024, aўторак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія з топавых беларускіх прадпрыемстваў трапілі пад санкцыі Украіны

12
Якія з топавых беларускіх прадпрыемстваў трапілі пад санкцыі Украіны

Поўны спіс.

Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны аб санкцыях супраць 182 кампаній і траіх чалавек, звязаных з перавозкамі па чыгунцы расейскай тэхнікі, абсталявання і асабовага складу, задзейнічаных у вайне.

– Іх актывы ва Украіне блакуюцца, наяўная маёмасць будзе выкарыстоўвацца для нашай абароны. Мы будзем працаваць над тым, каб аналагічнае блакаванне было ўжытае і іншымі краінамі, – заявіў украінскі прэзідэнт.

Указ аб увядзенні санкцый апублікаваны на афіцыйным сайце Зяленскага. Мы вывучылі спіс беларускіх кампаній, якія трапілі пад абмежаванні – усяго іх 23. Сярод іх ёсць прадпрыемствы, малавядомыя шырокай аўдыторыі, а таксама нацыянальныя флагманы. Поўны спіс:

ААТ «Беларуськалій».

«СД-Транс» (рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства транспартавання і забеспячэння звадкаванымі нафтавымі газамі, Наваполацк).

ААТ «Гомельскі хімічны завод».

Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка».

Рэспубліканскае транспартна-экспедыцыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр» БЧ.

ТАА «Судружнасць Транс-Агра» (Смаргонь).

ТАА «Грузавая служба-Захад» (Орша).

ААТ «Прамагралізінг» (Менск).

ТАА «ЗахадТрансЛагістык» (Менск).

ТАА «ААБ Лізінг» (Менск).

ТАА «Транзіт-Аўта 2003» (Менск).

Замежнае ТАА «Кранаспан АСБ» (Магілёўская вобласць).

ААТ «Белгазпрамбанк».

ААТ «Лакафарба» (Ліда).

ТАА «АлдыГрад» (Берасце).

ТАА «ЕўраТрансВагон» (Менск).

ТАА «Ізатэрмічная Лагістыка» (Менск).

ТАА «ПЛМ-Інавацыі» (Менск).

ТАА «Рыетума Лізінг» (Менск).

ТАА «Рэал-Агент» (Менск).

ТАА «Сыравінныя Рэсурсы-Бел» (Орша).

Замежнае ТАА «Омск Карбон Магілёў».

Экспартна-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беллесэкспарт» (Менск).

Тэрмін дзеяння санкцый – 10 гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках