7 траўня 2024, aўторак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Смаргоні жанчына сфатаграфавала «чупакабру»

14
Каля Смаргоні жанчына сфатаграфавала «чупакабру»

Фотафакт.

Смаргонская жанчына сутыкнулася з нейкай незвычайнай жывёлай і нават здалёк яе сфатаграфавала, піша раённая газета «Светлы шлях».

Аповед жанчыны, якая прыйшла ў рэдакцыю, быў надзвычай эмацыйны: «Спачатку мне падалося, што гэта рысь, потым – што леапард. Калі жывёліна падышла бліжэй да дома – падумала, што ліса. А як прысела – кенгуру! Спераду худая, але зад масіўны. Нос востры, даўгаваты, не такі, як у рысі ці леапарда. Увесь у нейкіх ружовых плямах, амаль голы, толькі месцамі поўсць уздыбленая. Падышла яна да нашага дома даволі блізка, ад плоту – на метры два. Спакойна так прайшлася, нібы на шпацыр выйшла.

Я так спалохалася, так усхвалявалася, пачала на тэлефон фатаграфаваць. Потым доўга адыходзіла ад убачанага. І сёння супакоіцца не магу: іду, азіраюся, каб не накінулася на мяне знянацку гэтая звярына».

Ірына адзначыла, што чула пра чупакабру, але ніколі яе не бачыла. Як знайшла фатаграфію ў інтэрнэце, адразу заявіла: «Вельмі падобны звер!»

Рэдакцыя раёнкі адзначае, што за казачную «чупакабру» людзі ва ўсім свеце часта прымаюць жывёлаў (сабаку, каёта, лісіцу, шакалаў), перамененых у выніку хваробаў або мутацый. Часцей за ўсё гэта жывёлы, якія аблыселі ад каросты. Кароставы сверб правакуе выпадзенне поўсці ў жывёлаў, зморшчванне скуры, знясіленне арганізма.

«Чупакабра гэта ці не, але супакоіцца і праз дзень не магу. Як уяўлю, што зноў магу ўбачыць, дык ажно дрыжыкі па целе.

Калі хто ўбачыць гэтую жывёлу, няхай адразу ў ЖКГ патэлефануе, яе трэба знішчыць, каб беды якой не нарабіла», – б'е ў званы смаргонская жанчына.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках