Арына Сабаленка стала другой ракеткай свету
12- 30.01.2023, 10:13
- 6,490

Першая - тэнісістка з Польшчы.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, перамогшы ў турніры Вялікага шалома — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, узнялася на другі радок сусветнага рэйтынгу WTA. Ён абнавіўся 30 студзеня, у Сабаленкі 6100 балаў.
У першай ракеткі свету, польскай тэнісісткі Ігі Свёнтэк, 10 485 балаў. Трэцяя ракетка свету цяпер - тэнісістка з Туніса Онс Жабер (5 210).