19 красавiка 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі мабілізаваных зладзілі бунт у РФ

46
Сваякі мабілізаваных зладзілі бунт у РФ

Акупантаў замыкаюць у свінарніках.

Расейскіх мабілізаваных, якія ваявалі на Сватаўскім кірунку, прымушаюць падпісаць кантракт. Камандаванне катуе іх голадам, пасяліла пад адкрытым небам і пагражае крымінальнымі справамі.

Як паведамляе Тэлеграм-канал «Асцярожна, навіны», пра гэта родныя «мобікаў» распавялі ў відэазвароце. Гаворка ідзе пра вайскоўцаў выведвальнай роты 346 мотастралковага палка.

Паводле версіі родных «мобікаў», на мінулым тыдні іх вывезлі са звыклага месца дыслакацыі і пасялілі ў лесапаласе Луганскай вобласці. Вайскоўвам заявілі, што іхні полк расфармавалі, таму іх адпраўляюць у падпарадкаваньне іншай частцы. Для гэтага нібыта неабходна падпісаць адпаведны кантракт аб добраахвотным удзеле ў штурмавых атрадах. Пры гэтым ніякіх дакументаў аб пераводзе ім не далі.

«Многія адмовіліся падпісваць кантракт, і на іх пачало ціск камандаванне. Пагрозы, знявагі, мабілізаваных адрэзалі ад забеспячэння, таму харчавацца будзе прыходзіцца на асабістыя запасы, піць з крыніцы, а спаць на голай зямлі пад адкрытым небам. Салдат прыстрашылі, што пры такіх умовах яны будуць жыць да падпісання кантракту, а калі кагосьці з іх убачаць у межах блокпаста, адкрыюць «агонь на паразу». У некаторых выпадках мужчынам стралялі пад ногі, у некаторых - замыкалі ў свінарніку. Усё гэта нібыта павінна матываваць іх да падпісання кантракта. Вайскоўцам рэгулярна пагражаюць і крымінальным артыкулам: так, на выходных ім заявілі, што тых, хто адмовіўся ад кантракту, вывезуць «у яму» як дэзерціраў, і там яны будуць пакуль што не пагодзяцца на службу ў штурмавым атрадзе», - піша канал.

Сваякі вайскоўцаў запісалі відэазварот да дыктатара Уладзіміра Пуціна. Жанчыны адзначаюць, што іх блізкія нібыта і ў далейшым гатовы ўдзельнічаць у вайне, але пасля належнага афармлення ў складзе іншага падраздзялення, перападрыхтоўкі і адпачынку.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках