11 траўня 2024, Субота, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы рэкордна вырасла колькасць кампаній з беларускім капіталам

4
У Польшчы рэкордна вырасла колькасць кампаній з беларускім капіталам
ФОТА: CHARTER97.ORG

У што інвестуюць беларусы.

Беларускі бізнэс летась устанавіў гістарычны рэкорд у новых рэгістрацыях у Польшчы — колькасць ізноў адкрытых кампаній, у якіх адным з заснавальнікаў з'яўляецца юрыдычная або фізічная асоба з Беларусі, у параўнанні з 2021 годам падвоілася. Каля 65% з іх зарэгістравана ў другой палове 2022-га, піша OL.

Паводле звестак Centralny Ośrodek Informacji Gospodarczej (Галоўнага цэнтра эканамічнай інфармацыі), летась у Польшчы адкрылася 1 745 новых кампаній з беларускім капіталам. Для параўнання: годам раней гэты паказчык складаў 886 юрыдычных асоб, яшчэ раней - крыху больш за 450.

Усяго, паводле інфармацыі СOIG, на тэрыторыі Польшчы на 10 студзеня 2023 года дзейнічала ўжо 4980 бізнэсаў кампаній і грамадзян Беларусі (за 2022 прырост склаў 35%). Пакуль у гэтым паказчыку Беларусь уступае толькі Украіне (25 289) і Нямеччыне (9570). Але яшчэ не абнародаваны звесткі аб Нідэрландах. Прынамсі ў сярэдзіне 2022 года кампаній з гэтай краіны было больш, чым беларускіх.

ГЕАГРАФІЧНЫЯ ПРЫЯРЫТЭТЫ БЕЛАРУСАЎ — ВАРШАВА І БЕЛАСТОК

Як правіла, новыя заснавальнікі аддаюць перавагу ўкладвацца ва ўжо засвоеных першымі хвалямі інвестараў рэгіёнах.

Для беларусаў у прыярытэце заўсёды былі сталічнае Мазавецкае і два ўсходнія ваяводствы — Падляскае і Люблінскае. На гэтую тройку прыпадае больш за 70% усіх зарэгістраваных у Польшчы бізнэсаў.

Адміністрацыйныя цэнтры Варшава, Беласток і павятовы горад Бяла-Падляска ў Люблінскім ваяводстве займаюць першыя тры месцы і сярод гарадоў, у якіх найчасцей прапісваюцца інвестары з Беларусі. На пачатак 2023 года ў Варшаве дзейнічалі 2 362 кампаніі, у Беластоку - 574 і Бяла-Падлясцы - 276.

ТОП-10 ПРЫВАБНЫХ ДЛЯ БЕЛАРУСКАГА БІЗНЭСУ ВАЯВОДСТВАЎ У 2022 ГОДЗЕ

Акрамя прыросту ў кожным з ваяводстваў, у топ-10 папулярных рэгіёнаў адбыліся дзве прыкметныя змены.

Па-першае, у ім з’явілася Заходне-Паморскае ваяводства. Яно выцесніла са спісу Вармінска-Мазурскае (цэнтр — Ольштын). Па-другое, Вялікапольскае выперадзіла Малапольскае ваяводства.

Беларускія бізнэсы працуюць ва ўсіх 16-ці галоўных адміністрацыйных адзінках краіны. Менш за ўсё іх (14 кампаній, або 0,28%) у Апольскім ваяводстве (цэнтр - Аполе).

У ШТО ІНВЕСТУЮЦЬ У Польшчы БЕЛАРУСЫ

Галіновым лідарам застаўся аўтатранспартны бізнэс. Больш за тое, летась на фоне закрыцця еўрапейскіх межаў для перавозчыкаў з Беларусі рэзка (амаль удвая) узрасла колькасць аўтатранспартных бізнэсаў, якія лакалізаваліся ў Польшчы, з беларускімі заснавальнікамі.

У тройцы самых папулярных відаў дзейнасці (з прыростам у 2022 годзе) захавалі сваю прысутнасць будаўнічыя кампаніі і IT-бізнэсы.

Амаль удвая павялічылася колькасць кампаній, якія займаюцца аздобнымі працамі, - у параўнанні з 2021 годам гэты від дзейнасці перамясціўся на дзве пазіцыі ўверх.

Прабіліся ў топ-10 уладальнікі цырульняў і касметычных салонаў. Яны выцеснілі аптовых пастаўшчыкоў драўніны, будаўнічых матэрыялаў і сантэхнічных прылад.

ТОП-10 ПАПУЛЯРНЫХ ГАЛІНАЎ, У ЯКІЯ БЕЛАРУСЫ ІНВЕСТАВАЛІ Ў ПОЛЬШЧЫ У 2022 ГОДЗЕ

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках