Беларускіх зняволеных прымушаюць шыць вайсковую форму для расейцаў
7- 30.01.2023, 12:21
- 6,520
У калоніях зараз працуюць звыш нормы.
Са слоў былога зняволенага папраўчай калоніі № 3 у гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскага раёна, раней яны шылі анучы для швабры, якія потым прадаюць у «Еўраопце», і спецадзенне для заводаў. Але зараз гэта змянілася, падзяліўся ён з праваабаронцамі.
«Апошнім часам там шылі ў вялікіх аб'ёмах вайсковую форму для расейцаў. Зняволеныя зараз працуюць звыш нормы.
Адбой а 22, але зараз яны могуць там праседзець да першай гадзіны ночы і потым больш спаць. Ім дазваляюць гэта, каб толькі шылі гэтую форму. Такое апошні раз было падчас пандэміі - зняволеныя шылі ахоўныя маскі ад COVID-19», - распавёў былы зняволены.
Адзначаецца, што папраўчая калонія №3 у гарадскім пасёлку Віцьба Віцебскага раёна лічыцца самай «элітарнай» у Беларусі. Там адбываюць тэрміны высокапастаўленыя чыноўнікі, пракуроры, суддзі і міліцыянеры. Але пасля падзей 2020 года гэтая калонія, як і астатнія, напоўнілася палітвязнямі.