«Пікантныя траплянні»: што стаіць за магутным нападам беспілотнікаў у Іране
2- 30.01.2023, 12:35
- 9,840
Расея можа не атрымаць новую партыю зброі.
Атаку на вайсковы завод у іранскім Ісфахане правёў Ізраіль, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.
Са звестак суразмоўцаў выдання, «ЗША і Ізраіль спрабуюць знайсці новыя спосабы стрымлівання ядзерных і вайсковых амбіцый Тэгерана».
Іран паведаміў аб тым, што даляцеў да цэлі толькі адзін беспілотнік, які нязначна пашкодзіў дах нейкага будынка, піша Telegram-канал CYNIC.
Напраўду, траплянняў было некалькі. Некаторыя з іх - досыць пікантныя.
Як вы, мяркую, ведаеце, Іран размяшчае аб'екты стратэгічных ваенных збудаванняў пад зямлёй, што якраз звязана з пагрозай «прылётаў». Дык вось, адначасова з шэрагам выбухаў у Іране быў землятрус. Лакалізацыя землятрусу, а таксама геаграфія яго распаўсюджвання дазваляе меркаваць факт «вонкавай» прычыны пачатку штуршкоў - г.зн. цалкам магчыма гэта быў выбух вайсковай тэхнікі. Прычым характар дэтанацыі дазваляе казаць аб тым, што збой тэхнікі быў або занадта вялікім, або вельмі «выбухным» сваімі ўласцівасцямі.
Іран са зразумелых прычынах адмаўляе факт хоць нейкіх выбухаў, аднак «чуткі» з Масквы паведамляюць, што Расея пасля начных выбухаў не атрымае буйную партыю «Шахідаў», а таксама балістычныя ракеты, якія павінны былі выдавацца з пачатку студзеня (пакуль невядома, якая колькасць ракет было перададзеная Расеі, і ці былі перададзены яны наогул) да сярэдзіны вясны.
Так ці інакш, аперацыя, у якой ніхто не прызнаўся, будзе мець станоўчы эфект: «украінскае неба» будзе чысцейшае ад фашыстаў.