26 красавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-супрацоўнік КДБ: У Крамлі ёсць «крот», які расказвае сакрэтную інфармацыю пра Пуціна

10
Экс-супрацоўнік КДБ: У Крамлі ёсць «крот», які расказвае сакрэтную інфармацыю пра Пуціна
СЯРГЕЙ ЖЫРНОЎ

Ёсць і іншыя прычыны ўцечкі інфармацыі.

Расейская эліта актыўна карыстаецца заходняй тэхнікай.

ЗША сапраўды могуць мець «крата», якія распавядае сакрэтную інфармацыю пра кіраўніка Крамля Пуціна. Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Наташы Улашчанцы заявіў расейскі апазіцыянер, экс-супрацоўнік КДБ СССР Сяргей Жырноў.

«Калі Мядзведзеў нападпітку друкуе свае допісы ў Telegram, то цалкам магчыма, што смартфон, з якога ён гэта робіць, можна ўзламаць і атрымаць доступ. І ўвогуле, у Расеі кажуць, што лепш не карыстацца заходнімі і кітайскімі тэлефонамі, бо спецслужбы краін-вытворцаў могуць аблегчаным спосабам улезці ў гэтыя тэлефоны, кампутары і г.д.», – адзначыў Жырноў.

Таксама Жырноў падкрэсліў, што ў Расеі, вядома ж, ёсць патрабаванні да бяспекі, але іх ніхто не выконвае. Расейцы бяруць заходнія і кітайскія чыпы і ўстаўляюць іх у расейскія кампутары проста таму, што ў іх краіне гэтага не вырабляюць і яны вымушаныя гэта рабіць.

«Я не выключаю варыянт, што іх проста счытваюць», – паўтарыў сваю думку экспэрт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках