ДПСУ: Расея перакінула ў Беларусь новыя падраздзяленні вайсковых
6- 30.01.2023, 18:24
- 16,128
Андрэй Дземчанка расказаў аб сітуацыі на ўкраінска-беларускай мяжы.
У Беларусь расейскае войска перакінула свае новыя падраздзяленні для падрыхтоўкі. Тым часам ужо некаторыя вайскоўцы вярнуліся ў РФ, адкуль будуць пераведзеныя на акупаваныя тэрыторыі Украіны, дзе вядуцца баі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанку.
З ягоных слоў, сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца цалкам кантраляванай.
- Вядома, гэты кірунак дастаткова напружаны праз тое, што Беларусь не спыняе падтрымліваць Расею ў вайне, якую яна развязала супраць нашай краіны, і надае і сваю тэрыторыю, і сваю паветраную прастору. Там увесь час праходзяць вучэнні паміж падраздзяленнямі РФ і Беларусі, - распавядае Дземчанка.
Таксама ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі цяпер ідзе вучэнні авіяцыйнай кампаненты, якая павінна скончыцца 1 лютага.
- Цяпер побач з украінскай мяжой работнікі Дзяржпагранслужбы не назіраюць перамяшчэння ні вайсковай тэхнікі, ні асабовага складу гэтых падраздзяленняў - яны пераважна знаходзяцца на тых вайсковых палігонах, якія «ласкава» дае Беларусь, - заявіў Дземчанка.