Кушлікаўская бітва: як войскі Рэчы Паспалітай разбілі войска Маскоўскага княства
3- 30.01.2023, 16:11
- 5,030

У лістападзе 1661-га года адбылася адна з найважнейшых падзей у гісторыі Беларусі.
4 лістапада 1661 года адбылася адна з найважнейшых падзей у гісторыі Беларусі – бітва пад Кушлікамі паміж войскамі Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам маршалка Казіміра Жаромскага і гетмана Стэфана Чарнецкага і Маскоўскага княства з ваяводам Іванам Хаванскім, піша planetabelarus.by.

Нягледзячы на колькасную перавагу расейскіх войскаў, уначы 4 лістапада, ва ўмовах густога туману, польска-літоўскае войска атакавала супраціўніка. Здавалася, перавага на баку расейскіх войскаў. Узброеныя вершнікі Казіміра Жаромскага і Стэфана Чарнецкага патрапілі ў засаду. Першыя шэрагі коннікаў былі амаль знішчаныя. Але асноўная частка войска пасля трэцяй атакі зламала абарону войска Хаванскага.

У Кушлікаўскай школе захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя гэтай бітве.