УСУ развіваюць напады на некаторых кірунках фронту: мапа баёў
- 30.01.2023, 16:15
- 4,298

Брытанская выведка абнавіла мапу вайны ва Украіне на 30 студзеня.
Украінскія абаронцы працягваюць трымаць абарону па ўсёй лініі фронту на ўсходзе, дзе ідуць актыўныя баявыя дзеянні. У той жа час Узброеныя сілы Украіны на некаторых адцінках развіваюць атакі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Згодна з мапай баявых дзеянняў ад брытанскай вызведкі, самыя разлютаваныя баі працягваюцца ў Данецкай вобласці. Пуцінскія войскі штурмуюць пазіцыі ўкраінскіх байцоў пад Аўдзееўкай, недалёка ад акупаванага Данецка, паблізу Бахмута, Спорнага, Вуглядара.
Зафіксаванае невялікае прасоўванне ворага пад Салядарам, дзе некалькі месяцаў працягваліся гарадскія баі.
У той жа час падраздзяленні УСУ працягваюць атакі на Ліманскім кірунку, каб прарваць абарону ворага на лініі Крамянная-Сватава ў Луганскай вобласці.
На іншых кірунках фронту, прынамсі, у Херсонскай, Запарожскай і Харкаўскай абласцях, сітуацыя застаецца стабільнай. Расейскія войскі не маюць поспехаў, але актыўна абстрэльваюць прыфрантавыя тэрыторыі.