26 красавiка 2024, Пятніца, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рачны бой пад Херсонам: дрон УСУ затапіў «расейскі вайсковы карабель»

Рачны бой пад Херсонам: дрон УСУ затапіў «расейскі вайсковы карабель»

Яскравыя відэакадры дзёрзкай аперацыі.

Падводны флот РФ атрымаў чарговае папаўненне ў плаўнях паміж Херсонам і Алешкамі: байцы УСУ затапілі варожы катэр з дапамогай беспілотніка.

Судна з расейскай ДРГ пацярпела паражэнне ля ўзбярэжжа аднаго з астравоў на рацэ Концы.

Яскравыя відэакадры затаплення катэра расейскіх вайскоўцаў падчас «рачнога бою» з украінскім БПЛА пад Херсонам былі апублікаваныя 28 студзеня тэлеграм-каналам «Сталёвыя шэршні».

Адзначаецца, што ў баі ўжываліся кумулятыўныя боепрыпасы Ш-2СМ. У выніку паражэння расейская лодка загарэлася і пайшла на дно.

Паспяховая аперацыя - на рахунку спецпадраздзялення «Альфа» Службы бяспекі Украіны. Лакацыю здымкі ідэнтыфікавалі OSINT-даследчыкі ў Twitter-супольнасці Special Kherson Cat. Пункт з каардынатамі 46.6151540, 32.6405938 знаходзіцца на рацэ Концы - ля ўзбярэжжа аднаго з астравоў паміж дэакупаваным Херсонам і часова падкантрольнымі ворагу Алешкамі.

Адзначым, што менавіта па тэрыторыі гэтых астравоў і плаўняў у дэльце Дняпра цяпер праходзіць лінія размежавання пад Херсонам. Паводле інфармацыі Сіл абароны Поўдня, гэтую зону цалкам не кантралюе ніводны з бакоў - тут актыўна дзейнічаюць як расейскія дыверсійна-выведвальныя групы, так і Сілы спецыяльных аперацый УСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках