18 красавiка 2024, Чацвер, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс сям'і «тытунёвага партманэта Лукашэнкі» працягвае разрастацца

16
Бізнэс сям'і «тытунёвага партманэта Лукашэнкі» працягвае разрастацца

У Менску і рэгіёнах за 2022 год адкрылі больш за 100 «Табакерак».

Сетка «Табакерак» летась у Беларусі прырасла больш чым сотняй аб'ектаў гандлю. У асноўным гэта былі шапікі па продажы тытунёвых вырабаў, вынікае са звестак гандлёвага рэестра. Актыўней за ўсё свае пункты сям'я «тытунёвага партманэта Лукашэнкі» адкрывала ў сталіцы, піша «Зеркало».

У 2022 годзе кампанія «Энэрга-Ойл», якая належыць сям'і бізнэсоўца Аляксея Алексіна, адкрыла 112 новых гандлёвых месцаў. Сярод іх 2 крамы, 3 аўтакрамы, 4 павільёны і 102 кіёскі. Самым ураджайным для «тытунёвага караля» стаў чэрвень, калі запрацавалі адразу 26 аб'ектаў гандлю.

Новыя «Табакеркі» з'явіліся не толькі ў Менску, але таксама 4 у Барысаве, 7 - у Віцебску, 5 - у Гомелі, па дзве - у Наваполацку, Мазыры, Рэчыцы, Рудзенску, Бабруйску.

Дарэчы, за няпоўны студзень 2023 года кампанія адкрыла яшчэ два гандлёвыя аб'екты — у Івацэвічах і ў Клімавічах.

Усяго ў гандлёвым рэестры цяпер налічваецца 3028 аб'ектаў «Энэрга-Ойл». Абсалютная большасць з іх - кіёскі.

Каму належыць кампанія «Энэрга-Ойл»

Кампанія «Энэрга-Ойл» належыць сям'і Аляксея Алексіна. Сам бізнэсовец, якога называюць набліжаным да Лукашэнкі, знаходзіцца пад санкцыямі. У студзені 2021 года стала вядома, што Алексін перапісаў кампаніі на сыноў, як мяркуецца, баючыся санкцый. На той момант у схеме бенефіцыярных уласнікаў на сайце «МТБанк» было паказана, што па 40% долі ў «Энэрга-Ойл» прыпадае на Віталя і Дзмітрыя Алексіных, яшчэ 20% - на Іну Алексіну (жонку бізнэсоўца).

У жніўні 2021 года і сама кампанія «Энэрга-Ойл» апынулася пад санкцыямі. А ў красавіку мінулага года ўказам Лукашэнкі бізнэс Алексіна выключылі са спісу кампаній, якія маюць выключнае права на імпарт тытунёвай сыравіны і вырабаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках