УСУ ўдарылі па месцы базавання «ЛНР» у Алчэўску
1- 30.01.2023, 17:31
- 7,984

Акупанты паказалі варонку ад HIMARS.
УСУ ўдарылі з HIMARS па месцы базавання «ЛНР» у часова акупаваным Алчэўску Луганскай вобласці.
Так прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» патлумачылі гучныя выбухі, якія прагрымелі на тэрыторыі населенага пункта, размешчанага ў 60 км ад найбліжэйшай лініі фронту, а ў пацверджанне паказалі двухметровую варонку.
Відэакадры, якія дэманструюць нібыта наступствы начнога паражэння прыватнага сектара ў Алчэўску ў Луганскай вобласці ракетамі HIMARS, апублікавалі 30 студзеня ў тэлеграм-канале так званай «народнай міліцыі «ЛНР».
«Экспэрт» самаабвешчанага «прадстаўніцтва «ЛНР» у СЦКК» Аляксей Гетманскі заявіў, што УСУ нібыта абстралялі Алчэўск з РСЗА HIMARS, і для нагляднасці залез у двухметровую варонку ў двары аднаго з дамоў.
У каментарах да паведамлення спецыялісты адзначаюць, што папярэднія варонкі ад HIMARS у гэтай мясцовасці выглядалі інакш: адтуліны, прадэманстраваныя расейскімі прапагандыстамі, хутчэй нагадваюць вынік трапляння набояў С-300 або «Точка-У».
Варта адзначыць, што Алчэўск - былы буйны прамысловы цэнтр Луганшчыны, з 2014 года часова акупаваны Расейскай Федэрацыяй. Тут размешчаныя шматлікія тылавыя аб'екты супраціўніка: склады з боепрыпасамі, вузлы забеспячэння, месцы базавання войска і г.д. Да найбліжэйшых магчымых пазіцый УСУ - не менш за 60 км.
#Алчевск (временно оккупированный), Луганская обл., говорят, химарс прилетал https://t.co/ZNAksWEmwb pic.twitter.com/xHfXr1zmxV
— Necro Mancer (@666_mancer) January 30, 2023