20 красавiка 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекарка расказала, як захаваць зграбнасць узімку

Лекарка расказала, як захаваць зграбнасць узімку

Пяць галоўных момантаў.

Калі не сачыць за сваімі штодзённымі звычкамі, то зімовага набору вагі ўнікнуць не атрымаецца. Менавіта ў гэты перыяд многія схільныя набіраць вагу.

Спецыялісты адзначаюць, што з паніжэннем тэмпературы змяншаецца і матывацыя да руху. А гэта, адпаведна, адзін з самых распаўсюджаных чыннікаў, якія выклікаюць павелічэнне вагі ў гэты час года.

Акрамя таго, нястача вітаміну D, нізкая тэмпература цела і адсутнасць штодзённых фізічных практыкаванняў могуць прывесці да таго, што пасля чалавек лёгка набярэ вагу. Дыетолаг Джынал Патель расказала парталу HealthShots, што выклікае набор вагі ўзімку.

Што выклікае набор вагі ўзімку:

1. Ужыванне высокакаларыйнай ежы. Такія «камфортныя» прадукты, як печыва, шакаладны торт ці кекс таксама ўтрымліваюць натрый і прымушаюць вас набіраць лішнія кілаграмы.

2. Празмернае ўжыванне алкаголю. Ужыванне алкаголю ў памяркоўнай колькасці можа быць нармальным, аднак ягонае празмернае спажыванне, безумоўна, можа нанесці больш шкоды.

3. Адсутнасць фізічнай актыўнасці. Варта памятаць, што без фізічных практыкаванняў дыета не дапаможа вам схуднець. А праз халоднае надвор'е людзі ўнікаюць заняткаў спортам, дык і набіраюць вагу.

4. Святочны стрэс. Вялікая колькасць стрэсу, нястача сну павялічаць у арганізме гармоны стрэсу картызолу і адрэналіну. У выніку вам будзе цяжка аднавіць паўсядзённае жыццё.

5. Занадта шмат сну. Праз рэжым сну ваша фізічная форма можа адысці на другі план. Бо калі на вуліцы халодна, усё, што вы хочаце рабіць, гэта проста валяцца ў ложку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках