Як байцы УСУ навучаюцца ў Брытаніі
- 30.01.2023, 18:47
- 6,020
Украінскія абаронцы вывучаюць тэхнікі маскавання і заняцця агнявой пазіцыі.
Вайскоўцы – інструктары Узброеных сілаў Брытаніі тэарэтычна і практычна адпрацавалі з навабранцамі Узброеных сілаў Украіны, якія праходзяць базавую агульнаваенную падрыхтоўку ў рамках міжнароднай вучэбнай аперацыі на тэрыторыі Брытаніі.
Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал намесніка камандзіра Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны Аляксандра Паўлюка.
Вайскоўцы УСУ вучацца тактыцы выбару і правільнаму заняццю агнявой пазіцыі з выкарыстаннем для стральбы ямаў, пагоркаў, дрэваў і іншых асаблівасцяў мясцовасці
Да таго ж падчас вучэнняў украінскія вайскоўцы вывучаюць тэхнікі маскавання, сярод іншага:
– метады індывідуальнага маскавання вайскоўца і ўтоенай дзейнасці;
– маскаванне на мясцовасці;
– парадак выкарыстання штатных і падручных сродкаў маскавання.