29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўная партыя Нямеччыны не выключыла пастаўкі знішчальнікаў Украіне

5
Кіроўная партыя Нямеччыны не выключыла пастаўкі знішчальнікаў Украіне

Раней пра гатоўнасць перадаць знішчальнікі F-16 і дальнабойную зброю Украіне заявіла Польшча.

Нямеччына не стане бокам канфлікту ў вайне Украіны і Расеі, аднак прадоўжыць перамовы з хаўруснікамі наконт паставак узбраення любога тыпу Кіеву. Пра гэта заявіла сустаршыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны (СДПН) Заскіа Эскен, адказваючы на пытанне пра верагоднасць адпраўкі нямецкіх знішчальнікаў украінскім вайскоўцам.

Эскен не стала наўпрост адмаўляць пастаўку баявых самалётаў у будучыні, адзначыўшы, што «вызначальным чыннікам з'яўляецца тое, каб Нямеччына і NATO не сталі бокам у гэтай вайне». У той самы час вельмі важна даць зразумець прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што Берлін кожнай сваёй пастановай «адпрэчвае расейскую агрэсію», заявіла Эскен.

Раней пра гатоўнасць перадаць шматмэтавыя знішчальнікі F-16 і дальнабойную зброю Украіне заявіў польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі. Аднак, зазначыў ён, Варшава павінна ўзгадніць усе падобныя пытанні з партнёрамі ў NATO.

«Усе дзеянні, накіраваныя на ўзмацненне сілаў абароны Украіны, мы ўзгадняем з нашымі партнёрамі ў NATO, уключаючы пастаўку Patriot і арганізацыю магутнай танкавай групоўкі», – адзначыў Маравецкі.

«Як і некалькі месяцаў таму ў кантэксце МіГаў, гэтак сама і любая іншая паветраная сіла будзе перадавацца пасля ўзгаднення з краінамі NATO. Мы будзем дзейнічаць у поўнай каардынацыі», – дадаў ён.

Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак назваў гэтыя словы Маравецкага «пазітыўным сігналам».

Прадстаўніца Міністэрства абароны ЗША Сабрына Сінгх раней падкрэсліла, што Пентагон не выключае пастаўкі Кіеву амерыканскіх знішчальнікаў F-16. «Мы дакладна нічога не збіраемся здымаць з парадку дня», – адзначыла яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках