19 красавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскосмас трэці раз адклаў палёт ракеты Саюз-5

12
Раскосмас трэці раз адклаў палёт ракеты Саюз-5

Старт пастанавілі перанесці на 2024 год.

Першы запуск ракеты-носьбіта сярэдняга класу «Саюз-5» зноў не адбудзецца. Старт пастанавілі перанесці на 2024 год, паведаміў генеральны дырэктар ракетна-касмічнага цэнтра «Прагрэс» Дзмітрый Баранаў. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю ракеты.

Ён удакладніў, што зборка першай лётнай машыны пачнецца толькі напрыканцы 2023 года. «Таму што ў нас у II–III кварталах прыйдуць абсалютна ўсе складовыя часткі. Гэта ўсе рухавікі, сістэмы кіравання, сістэмы тэлевымярэнняў», – растлумачыў Баранаў (цытата паводле ТАСС).

Першапачаткова «Саюз-5» планавалі запусціць у 2022 годзе з касмадрома Байканур. У 2024 годзе ракета ўжо павінна была вывесці на арбіту пілатаваны карабель «Федэрацыя» з экіпажам на борце. Аднак потым старт перанеслі на снежань 2023 года, але і гэты тэрмін выканаць не атрымалася.

У ліпені летась тады яшчэ дырэктар «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін абвінаваціў у гэтым Казахстан, які павінен быў падрыхтаваць пляцоўку для «Саюза-5». Праца над праектам «Байтэрэк» у мадэрнізацыі стартавага комплексу ракетаў «Зеніт» пад новы расейскі носьбіт не пачалася да гэтага часу, хоць была запланаваная на I квартал 2022 года.

Улетку міністр лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці Казахстана Багдат Мусін паведаміў, што тэрміны давялося ссунуць «у сувязі з падрыхтоўкай тэхнічнай дакументацыі». «Ёсць пэўныя моманты, у якіх прыёмка вядзецца складана», – растлумачыў Мусін.

Саюз-5 з'яўляецца двухступеневай ракетай. Яна абсталяваная рухавікамі РД-171 і можа выводзіць на арбіту грузы вагай да 17 тон. Расея ўклала ў праект больш за 60 млрд рублёў. Ракету задумвалі як забойцу Falcon 9 кампаніі Space X бізнэсмэна Ілана Маска. Кошт аднаго пуску ацэньвалі на $50–55 млн супраць $85 млн у амерыканскага канкурэнта.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках