29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны камандзір Узброеных сілаў Літвы: Расейцы рыхтуюцца да наступнай хвалі наступу

3
Галоўны камандзір Узброеных сілаў Літвы: Расейцы рыхтуюцца да наступнай хвалі наступу
ВАЛЬДЭМАРАС РУПШЫС

Украіне неабходныя рэсурсы.

На гэтым этапе ў Расеі даволі рэсурсаў для вядзення баявых дзеянняў, а NATO павінна забяспечыць Украіну ва ўмовах вайны такога характару, мяркуе камандзір Узброеных сілаў Літвы генерал-лейтэнант Вальдэмарас Рупшыс. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Guildhall.

«Расея сапраўды перайшла да татальнай вайны, уступіўшы ў тую фазу, калі ключавое значэнне маюць матэрыяльнае забеспячэнне і лагістыка. Сёння гэтае забеспячэнне [для Украіны] шмат у чым залежыць ад падтрымкі Захаду», – сказаў Рупшыс.

Паводле ягоных ацэнак, краіны NATO – партнёркі Украіны – усвядомілі, што вайна будзе доўжыцца шмат і неабходна прадаўжаць падтрымліваць і забяспечваць Украіну.

«Асабліва пасля расейскай мабілізацыі – цяпер нават сляпому відаць, што яны рыхтуюцца да наступнай хвалі наступу. І спыніцца ці змяніць задуму яны, магчыма, могуць толькі пры ўмове, калі ўбачаць, што Украіна мае дастатковую колькасць абсталявання, амуніцыі, узбраення і падрыхтаваны асабовы склад», – заявіў генерал-лейтэнант.

Ён падкрэсліў, што калі гэтая вайна задоўжыцца, то ўсё залежыць ад рэсурсаў.

«Якія рэсурсы ў Расеі, мы бачым. Ёсць унутраныя рэсурсы, і яны таксама атрымліваюць падтрымку з некаторых краінаў, напэўна, з Індыі і таксама іншых дзяржаваў, верагодна, таксама з Кітая. Мы павінны мець на ўвазе, што ў Расеі ёсць усе ўмовы, каб забяспечыць уласнае войска амуніцыяй, танкамі, баявымі машынамі – яны могуць ваяваць, у іх таксама дастаткова авіяцыі», – падсумаваў камандзір Узброеных сілаў Літвы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках