12 кастрычнiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ павінен узгадніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі на гэтым тыдні

2
ЕЗ павінен узгадніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі на гэтым тыдні

Абмежаванні супраць рэжыму могуць быць такой жа сілы, як тыя, што зараз накладзеныя на РФ.

Еўрапейскі Звяз павінен узгадніць новы пакет санкцыі супраць Беларусі праз удзел у вайне Расеі супраць Украіны ўжо на гэтым тыдні.

Пра гэта паведамляе ў Twitter брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

Журналіст таксама паведаміў, што дзясяты санкцыйны пакет супраць Расеі павінен быць прадстаўлены прыкладна праз два тыдні.

Паводле ягоных слоў, санкцыі павінны быць узгодненыя да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.

Як паведамлялася раней, ЕЗ рыхтуе новыя меры супраць рэжыму Лукашэнкі, каб спыніць абыход санкцый у дачыненні да Расеі кампаніямі, якія перапраўляюць забароненыя тавары праз яе суседа.

Bloomberg адзначала, што абмежаванні супраць Беларусі могуць быць такой жа сілы, як тыя, што зараз накладзены на Расею.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках