7 траўня 2024, aўторак, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курскую вобласць РФ перакінуць войскі для абароны ад Украіны

9
У Курскую вобласць РФ перакінуць войскі для абароны ад Украіны

Курская вобласць рэгулярна зазнае абстрэлы.

У Курскую вобласць сцягнуты дадатковыя сілы Мінабароны РФ для абароны мяжы з Украінай і гарантавання бяспекі рэгіёну, паведаміў губернатар Раман Старавойт.

Паводле ягоных слоў, войскі прыбудуць у найбліжэйшыя некалькі дзён. «Неабходна надаць усебаковую падтрымку прыёму, размяшчэння і ўладкаванні дадатковых сіл і сродкаў <…> з тым, каб нашы вайскоўцы максімальна хутка прыступілі да выканання задач», - сказаў Старавойт на аператыўнай нарадзе абласнога ўрада (цытата з «Інтэрфаксу»).

Ён дадаў, што ў рэгіёне ўжо сфармаваны «годны кантынгент» сіл Мінабароны РФ, Памежнага кіравання, Расгвардыі і іншых ведамстваў, і гэтая праца працягваецца.

Гэта не першае ўмацаванне абароны Курскай вобласці. Мінулым разам такія меры рабіліся 10 кастрычніка. Тады паведамлялася аб узмацненні вайсковай групоўкі і тэрытарыяльнага гарнізона для абароны мяжы і прадухілення абстрэлаў. Да гэтага аб прыбыцці дадатковых сіл Мінабароны РФ Старавойт расказваў у канцы траўня.

Курская вобласць рэгулярна зазане абстрэлы, што прыводзіць да парушэнняў энэргазабеспячэння памежных пасёлкаў. 6 снежня невядомы беспілотнік нанёс удар у раёне аэрадрома "Курск-Усходні", у выніку чаго загарэўся нафтаназапашвальнік. Аэрадром быў закрыты для прыёму цывільных рэйсаў з пачатку вайны 24 лютага. Пасля гэтага ён выкарыстоўваўся выключна вайскоўцамі.

На тэрыторыі Курскай вобласці дзейнічае «жоўты»(высокі) узровень тэрарыстычнай небяспекі. Увосень Старавойт даў справаздачу аб будаўніцтве трох ліній абароны ў рэгіёне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках