4 траўня 2024, Субота, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон аб пастаўках знішчальнікаў Украіне: Няма нічога забароненага

2
Макрон аб пастаўках знішчальнікаў Украіне: Няма нічога забароненага
Эмануэль Макрон

Прэзідэнт Францыі не выключыў паставак знішчальнікаў Украіне.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон не выключыў паставак знішчальнікаў Украіне, падкрэсліўшы, што няма нічога забароненага ў гэтым.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на BFM TV.

Адказваючы на пытанне аб магчымых пастаўках знішчальнікаў Украіне, ён адказаў, што "ў прынцыпе нічога не забаронена".

Пры гэтым ён дадаў, што вайсковая дапамога Украіне не мае быць "эскалацыйнай" і "аслабляць французскае войска".

"Мы будзем разглядаць гэта ў кожным канкрэтным выпадку", - дадаў Макрон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках