9 траўня 2024, Чацвер, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ломяць планы Крамля: РФ можа перанесці наступ

1
УСУ ломяць планы Крамля: РФ можа перанесці наступ

Украінскае войска прымусіла супраціўніка таптацца на месцы.

Абаронцы Украіны ломяць планы расейскіх акупантаў. Яны спынілі наступ захопнікаў на некалькіх кірунках.

Таму расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа змяніць тэрміны або кірункі запланаванага наступу. Такое меркаванне выказаў вайсковы эксперт Сяргей Грабскі ў эфіры канала "FREEДОМ".

Ён адзначае, што дзяржава-агрэсар цяпер "вярнулася да выкарыстання свайго традыцыйнага войска", гэта значыць ваюе за кошт вялізнай масы войскаў з нізкім тэхнічным забеспячэннем. Гэтыя людзі прайшлі пэўную падрыхтоўку, аднак нельга казаць, што яны здольныя дзейнічаць на полі бою сур'ёзна і матывавана, зазначае Грабскі.

Са слоў эксперта, акупантам для актыўных баявых дзеянняў не стае навучаных людзей і тэхнікі. Таму захопнікі могуць пераносіць тэрміны вялікага наступу, які хоча правесці Пуцін.

«Зацятыя баі, якія вядуць нашы войскі на Бахмуцкім кірунку, ля Аўдзееўкі, Мар'інкі, Вуглядару, Крамянной ломяць планы расейскіх акупантаў. Ім для падтрымання такога высокага тэмпу наступу патрабуецца асноўны рэсурс - людзі і яшчэ раз людзі. З тэхнікай у іх не ўсё так добра, як ім хацелася б. Таму цяпер тэрміны наступу могуць пераносіцца, мяняць кірунак руху», - адзначае эксперт.

Ворагі спрабавалі прасоўвацца ў Запарожскай вобласці, пачыналі атаку пад Вуглядарам, аднак такія спробы зазналі крах. Цяпер вораг топчацца на месцы.

Адчайныя і беспаспяховыя спробы акупантаў рушыць наперад на розных кірунках даюць магчымасць меркаваць, што, нягледзячы на вялікую колькасць рэсурсаў, супраціўнік падчас запланаванага наступу не зможа дамагчыся перамогі аперацыйнага або пагатоў стратэгічнага ўзроўню. Такі наступ меў бы сэнс, калі б войска РФ мела дастаткова сіл, каб атакаваць з некалькіх кірункаў. Аднак захопнікі цяпер могуць наступаць хіба з аднаго кірунку, кажа Грабскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках