Беларускі банк прыпыніў замену сапсаванай валюты гатоўкай
8- 31.01.2023, 19:24
- 15,136

Замена прыпыненая на год.
Адзін з беларускіх банкаў – БелЗЭБ на год падоўжыў прыпыненне замены купюраў у замежнай валюце, паведамілі ў прэс-службе фінустановы.
Сярод іншага, у гэтым банку па-ранейшаму не будуць праводзіць у касах фізічным асобам аперацыі, звязаныя з заменай канфіскаваных або вынятых з абарачэння, але прыманых да абмену банкнотаў у замежнай валюце. Гэта датычыцца таксама зношаных або пашкоджаных, але тых, што захавалі прыкметы плацежаздольнасці і сапраўднасці даляраў, еўраў і іншых замежнай валюты.
– Падаўжаецца прыпыненне замены банкнотаў у замежнай валюце на плацежныя грашовыя знакі той самай замежнай валюты тых жа ці іншых наміналаў, – удакладнілі ў банку.
Гэтая забарона будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023-га ўключна.